В Гродно подвели итоги прошлого года, наметили задачи на будущее и вручили Почётные грамоты лучшим работникам идеолгической сферы, средств массовой информации и учреждений культуры
На пашыраным пасяджэнні калегі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, якая прайшла 12 лютага ў будынку абласнога драматычнага тэатра, былі падведзены вынікі работы за мінулы год і акрэслены задачы на бліжэйшую будучыню і больш аддаленую перспектыву.На пасяджэнне калегіі былі запрошаны кіраўнікі прадстаўнічыя дэлегацыі з раёнаў. Удзел у рабоце калегіі прынялі намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Андрэевіч Лісковіч, намеснікі міністра інфармацыі Уладзімір Іванавіч Ядранцаў і міністра культуры Васіль Мечыслававіч Чэрнік.
На калегіі былі разгледжаны вынікі работы ўсіх устаноў і арганізацый, падведамасных гэтаму упраўленню: ідэалагічнай вертыкалі, сродкаў масавай інфармацыі, устаноў культуры, грамадскіх аб’яднанняў і іншых. Удакладах і выступленнях былі адзначаны як станоўчыя моманты ў іх рабоце, так і негатыўныя праяўленні.
Газета “Астравецкая праўда” неаднаразова ўзгадвалася як адна з лепшых газет вобласці – наша “раёнка” традыцыйна з’яўляецца адной з лепшых па насычанасці тыражу на тысячу насельніцтва. Адзначаўся высокі мастацкі і зместавы ўзровень публікацый “Астравецкай праўды”, наяўнасць аналітычных матэрыялаў, актыўная работа з сайтам газеты.
На пасяджэнні калегіі Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама былі адзначаны лепшыя працаўнікі ідэалагічнай сферы, сродкаў масавай інфармацыі і устаноў культуры. Сярод узнагароджаных – адказны сакратар газеты “Астравецкая праўда” Надзея Аляксандраўна Сівец, намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце РУП “Беларуская атамная электрастанцыя” Эдуард Іванавіч Свірыд і СВК “Варняны” Анастасія Паўлаўна Бабойць, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Тарэса Браніславаўна Памецька, дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Наталля Уладзіміраўна Ачарэтава.
У надыходзячым годзе усіх ідэолагаў, журналістаў, работнікаў культуры чакае шмат знакавых дат і падзей – і ўсе яны павінны мець дастойнае ідэалагічнае і культурнае суправаджэнне – і гэтая задача з’яўляецца прыярытэтнай у рабоце на бліжэйшую перспектыву -- так можна абазначыць асноўны наікрунак работы на гэты год.
Ніна РЫБІК.
