В Гродненской области увеличилось число краж, совершенных лицами цыганской национальности
У апошні час на тэрыторыі Гродзенскай вобласці павялічылася колькасць крадзяжоў і ашуканстваў, якія здзяйсняюць асобы цыганскай нацыянальнасці. Здараліся таксама і разбойныя нападзенні. Як ні парадаксальна, але поспеху іх злачыннай дзейнасці ў многім садзейнічае даверлівасць грамадзян, празмерная спачувальнасць, а часам і поўная адсутнасць пільнасці і асцярожнасці.Як правіла, у такіх выпадках злачынцы прапаноўваюць купіць ці прадаць розныя рэчы і прадукты харчавання, называюць сябе супрацоўнікамі сацыяльнай абароны насельніцтва, медыцынскімі работнікамі. Дзякуючы даверлівасці нашых грамадзян, яны спакойна пранікаюць у чужое жыллё і, карыстаючыся няўважлівасцю гаспадароў, крадуць іх маёмасць. Ахвярамі злодзеяў часцей за ўсё становяцца пажылыя людзі, аб’ектамі крадзяжу – грошы і залатыя ці іншыя каштоўныя вырабы.
У гэтым годзе хваля падобных злачынстваў пракацілася па ўсёй рэспубліцы. Не з’яўляецца выключэннем і наш рэгіён. Так, 25 кастрычніка цыганка, знаходзячыся ў жылым доме №14 у вёсцы Вялікія Пушчавыя, увайшла ў давер гаспадыні і ўкрала ў яе 8 мільёнаў 200 тысяч рублёў.
Наогул жа, на тэрыторыі раёна ў гэтым годзе зарэгістравана 47 крадзяжоў усіх форм уласнасці, сярод якіх 16 – з кватэр і жылых дамоў. Канешне, не ўсе яны былі здзейснены цыганамі, але ж колькі з іх можна было б папярэдзіць!
Пагэтаму, паважаныя грамадзяне, старайцеся быць пільнымі і беражыце сваю маёмасць: закрывайце жыллё, не пакідайце без нагляду свае рэчы, не пускайце ў дом незнаёмых.
Таксама вялікая просьба да ўсіх жыхароў раёна: пры сустрэчы з цыганамі, варажбіткамі і жабракамі па магчымасці запомніце іх прыкметы, нумар аўтамабіля, на якім яны прыехалі, і тэрмінова паведаміце аб гэтым у міліцыю па тэлефоне 102. Магчыма, гэтым вы папярэдзіце чарговае злачынства і дапаможаце затрымаць небяспечных злодзеяў.
--------------------------------------------------------------------------
Сяргей САВІЦКІ, часова выконваючы абавязкі пасады начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі.
Аддзяленне крымінальнага вышуку.
