В гимназии №1 назначен новый директор

У  гімназіі №1 г. Астраўца змянілася кіраўніцтва. Ранейшы дырэктар, Ірына Антонаўна Лях, пакінула гэтую пасаду. А 21 кастрычніка навучальную ўстанову ўзначаліла Алена Чаславаўна Севасцьян.

Алена Чаславаўна нарадзілася ў 1980 годзе ў вёсцы Варняны. Закончыла 9 класаў Варнянскай сярэдняй школы і паступіла ў Мінскі дзяржаўны педагагічны каледж, які скончыла з адзнакай. Затым вучылася ў  Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.

Працоўную дзейнасць Алена Часла-ваўна пачынала ў сярэдняй школе №60 горада Мінска, з 2001 года працавала ў гімназіі №1 г. Астраўца, выкладала англійскую мову.

Алена Чаславаўна Севасцьян занесена ў банк таленавітай моладзі пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, узнагароджана шматлікімі граматамі рознага ўзроўню. Сёлета  яна стала пераможцам абласнога конкурсу “Настаўнік года” і фіналістам рэспубліканскага конкурсу.

Замужам, выхоўвае сына Мікалая.

Пажадаем маладому кіраўніку поспехаў на новай пасадзе.

Алена ЯРАШЭВІЧ.