В библиотеку "не зарастёт дорога"
Як сцвярджае народная мудрасць, “той, хто чытае кнігі, заўсёды будзе кіраваць тымі, хто глядзіць тэлебачанне”. Вядома, гэты выраз можна крыху ўдакладніць, бо ў наш час чытаць можна з камп’ютара, з планшэта і нават з тэлефона. А можна нават і не чытаць, а слухаць.Але ёсць яшчэ такія людзі, якім падабаецца трымаць у руках не пластыкавы футляр, а “натуральную” кнігу. Аб гэтым гаворыць той факт, што абанемент у Астравецкай цэнтральнай бібліятэцы маюць амаль 2,5 тысячы чалавек.
Фонд бібліятэкі таксама пастаянна абнаўляецца. Так, за восем месяцаў гэтага года ён папоўніўся амаль на 900 кніг вядомых выдавецтваў, прычым не толькі беларускіх. Сярод іх “Светач”, “ГроднаКніга”, “Беларуская Энцыклапедыя”, “Вышэйшая школа”, “Харвест”. Як адзначаюць бібліятэкары, заказваюць чытачы ў асноўным мастацкую літаратуру. Зараз у модзе жаночыя раманы, дэтэктывы, набірае новую сілу фантастыка.
---------------------------------------------------
Антон МАЛЬШЭЎСКІ, фота аўтара.

