В Беларуси проводятся специальные комплексные мероприятия "Арсенал"
Нягледзячы на ўсе прафілактычныя меры, што прымаюць супрацоўнікі органаў унутраных спраў, рознага віду зброя выкарыстоўваецца ў супрацьпраўных мэтах – для незаконнага палявання і іншых правапарушэнняў. Нярэдка яна становіцца прыладай для вырашэння спрэчак, скандалаў, сямейна-бытавых канфліктаў… І часам прыводзіць да сумных вынікаў.Не трэба забываць, што заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадугледжана як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць за незаконнае захоўванне зброі і боепрыпасаў. За сваю незаконную цягу да зброі вы можаце паплаціцца штрафам, выпраўленчымі работамі да 2-х гадоў ці арыштам тэрмінам да 6-ці месяцаў. А вось з грамадзян, якія добрасумленна і добраахвотна прынясуць і здадуць зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, усялякая адказнасць здымаецца. У сувязі з гэтым, у мэтах процідзеяння незаконнага абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і паляпшэння крымінагеннай абстаноўкі, з 30 верасня па 4 кастрычніка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзяцца аператыўна-прафілактычныя спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы «Арсенал».
Не трэба баяцца звяртацца ў міліцыю па пытаннях здачы незарэгістраванай зброі. Гэтым вы толькі пасадзейнічаеце праваахоўным органам і прымеце ўдзел у «аздараўленні» і паляпшэнні крымінагеннай абстаноўкі, бо здадзеная зброя ўжо нікому не нашкодзіць. Грамадзяне, якія маюць любога віду незарэгістраваную зброю, боепрыпасы ці валодаюць інфармацыяй аб яе незаконным захоўванні, могуць звяртацца ў міліцыю па тэлефонах: 20-3-19, 20-8-99, 102.
Гэтым вы можаце папярэдзіць злачынства, а, магчыма, і захаваць каму-небудзь жыццё.
-----------------------------------------------------------------------------------
Г. БАРАДЗЕВІЧ, старшы інспектар па дазваляльнай рабоце.
