Увеличился размер помощи различным категориям граждан
У сувязі з павелічэннем з першага жніўня бягучага года бюджэту пражытачнага мінімуму – цяпер ён складае 1 343 420 беларускіх рублёў – змяніліся сумы дапамог розным катэгорыям грамадзян.Так, адзінаразовая дапамога па нараджэнні першага дзіцяці сёння складае 13 434 200 беларускіх рублёў, другога і наступных дзяцей – 18 807 900. Жанчыны, якія сталі на ўлік ва ўстановах аховы здароўя да 12 тыдняў цяжарнасці, атрымаюць 1 343 420 беларускіх рублёў.
Змяніліся і сумы дапамог па доглядзе за дзецьмі да трох гадоў. На першае дзіця бацькам будуць выплачваць 2 111 900, на другога, трэцяга і наступных – па 2 413 550, на дзіця-інваліда – 2 715 200.
Асобныя катэгорыі сем’яў маюць магчымасць атрымліваць дапамогу на дзяцей, старэйшых за тры гады. Так, дапамога сям’і, у якой выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў, складзе 940 400 беларускіх рублёў, дапамога на іншых дзяцей у сям’і будзе выплачана ў памеры 671 700 беларускіх рублёў.
Дапамога па догляду за дзіцём-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў сёння роўна 1 343 400 рублёў, а дапамога на дзяцей да 18 гадоў, інфіцыраваных ВІЧ складае з 1 жніўня 940 400 рублёў.
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Астравецкага райвыканкама.
