Увеличена помощь на детей
У сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму з 1 лістапада 2012 года павялічыліся памеры дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.
Зараз аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці складае 8 800 300 рублёў, пры нараджэнні другога і больш дзяцей – 12 320 420 рублёў.
Дапамога жанчыне, якая стала на ўлік у дзяржаўную арганізацыю аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, выплачваецца ў памеры 880 030 рублёў. Штомесячная дапамога па догляду за дзіцём да 3 гадоў складае 880 030 рублёў, з улікам надбаўкі 40% – 1 232 040 рублёў, з надбаўкай 75% – 1 540 050 рублёў.
Пры афармленні малыша ў дзіцячую дашкольную ўстанову, а таксама ў выпадку выхаду маці на працу больш, чым на 0,5 стаўкі, дапамога па догляду за дзіцём да 3 гадоў выплачваецца толькі напалову. Штомесячная дапамога на дзяцей, старэйшых 3-гадовага ўзросту, складае 440 020 рублёў, а з улікам надбаўкі 40% – 616 020 рублёў. Дапамога на дзяцей, старэйшых 3-гадовага ўзросту, у 2012 годзе назначаецца і выплачваецца ў поўным аб’ёме пры ўмове, што сярэдні сукупны даход на члена сям’і ў месяц за 2011 год не перавышае 344 874 рублі, і ў памеры 50 працэнтаў ад устаноўленай дапамогі, калі сярэдні сукупны даход на члена сям’і ў месяц не перавышае 459 832 рублі.
Надбаўкі да дапамогі выплачваюцца сем’ям, якія маюць на іх права ў адпаведнасці з заканадаўствам.
------------------------------
Тамара ПАХОМЧЫК, начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.