Утвержден проект прогноза социально-экономического развития на 2016 год
Гродзенская вобласць у 2016 разлічвае атрымаць рэальны эфект ад праведзеных у папярэднія гады мерапрыемстваў па мадэрнізацыі аграпрамысловага комплексу. Аб гэтым на сесіі абласнога Савета дэпутатаў, дзе быў зацверджаны праект бюджэту і прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016 год, паведаміў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.Уладзімір Краўцоў падкрэсліў, што пры існуючай сітуацыі ў сусветнай эканоміцы няма іншага выйсця, як адаптавацца і развівацца ў такіх умовах. З улікам гэтага, а таксама трох ключавых задач па экспарце, інвестыцыях і стварэнні рабочых месцаў у Беларусі складаліся планы па развіцці рэгіёну на наступны год. У вобласці маюць намер працягнуць працу па мадэрнізацыі і, што асабліва важна, знайсці эфектыўны шлях дзейнасці прадпрыемстваў, у якія ўжо былі ўкладзены вялікія грошы.
У сельскай гаспадарцы праведзены вялікі аб'ём работ у жывёлагадоўлі, эфект ад якіх таксама вобласць разлічвае ў поўнай меры адчуць ў 2016 годзе.
Што тычыцца стварэння прадпрыемстваў, то цяпер у аблвыканкаме ў распраццоўцы знаходзяцца больш за 130 інвестдагавораў больш чым на Br8 трлн. Рэалізацыя большай частцы з іх завершыцца ў 2016 годзе. Br14,5 трлн будзе ўкладзена ў наступным годзе ў Беларускую АЭС і больш як Br1 трлн - у развіццё горада энергетыкаў - Астраўца. Значныя сродкі трэба будзе асвоіць на хімічных прадпрыемствах.
Губернатар падкрэсліў, што ва ўмовах скарачэння бюджэтнага фінансавання на інвестыцыйныя мэты яшчэ больш важным становіцца прыцягненне замежных інвестыцый.
