Установлен запрет на ловлю щуки
Набліжаецца вясна. А значыць, для большасці насельнікаў нашых рэк і азёр надыходзіць час нерасту.У сувязі з гэтым для стварэння спрыяльных умоў Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства з 1 па 31 сакавіка ўстаноўлена забарона на лоўлю шчупака. Нават калі шчупак усё ж выпадкова патрапіць на кручок, рыбак абавязаны яго выпусціць назад у вадаём. Аматары рыбнай лоўлі павінны ведаць, што тэрміны забароны на лоўлю шчупака не пераносяцца. Ранні нераст шчупака забяспечвае абарону ікры і моладзі ад драпежнікаў – у гэты момант або яшчэ няма, або яны малаактыўныя. І маладыя шчупакі, якія з’явяцца з адкладзеных ікрынак, дасягнуць неабходнага памеру і пяройдуць на драпежніцкі спосаб харчавання, якраз да моманту масавага з’яўлення моладзі ў іншых відаў рыб, што нерасцяцца пазней.
За парушэнне забароны на лоўлю шчупака артыкулам 15.35 Кодэкса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 10 да 50 базавых велічынь для фізічных асоб і да 1000 базавых велічынь – для юрыдычных асоб. Акрамя таго, за кожнага незаконна здабытага шчупака парушальніку давядзецца заплаціць яшчэ 3 базавыя велічыні – за шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю.
----------------------------
Сяргей ХАЦЯНОВІЧ, начальнік Смаргонскай міжраённай
інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.