Усовершенствовать владение иностранным языком ученики Кемелишковского УПК смогли в международном летнем лагере

Сёлета трое вучняў Кямелішкаўскага НПК змаглі адправіцца ў міжнародны летнік у Славакію.

– Ідэю адпачыць у міжнародным летніку і адначасова ўдасканаліць англійскую мову падказала настаўніца англійскай мовы нашай школы Марына Мечыславаўна Машала. Я зацікавілася – тым больш, што ў будучым мару звязаць сваё жыццё з англійскай мовай, – расказавае адзінаццацікласніца Кямелішкаўскага НПК Эвеліна Кушнір.
Разам з Эвелінай у міжнародны летнік адправіліся васьмікласнікі гэтай жа школы Алег Пляўга і Агата Аўсюкевіч. Летнік быў незвычайны тым, што дзеці тут не толькі адпачывалі, але і ўдасканальвалі веданне англійскай мовы. А інакш і быць не магло.
Па-першае, яны трапілі ў іншамоўнае асяроддзе і побач не было людзей, якія б ведалі рускую ці беларускую мову. А па-другое, кожны дзень са школьнікамі праводзілі заняткі настаўнікі англійскай мовы – і размаўляць на іх трэба было толькі па-англійску. І трэба сказаць, што рабяты вельмі хутка адаптаваліся ў іншамоўным асяроддзі і вярнуліся ў родную вёску не толькі з палепшаным веданнем замежнай мовы, але і з цікавымі пазнаннямі аб гісторыі, культуры і жыцці замежнай краіны.
За два тыдні, што астравецкія школьнікі правялі ў Славакіі, яны наведалі шмат цікавых і прыгожых мясцін гэтай краіны. А веданне замежнай мовы вучні цяпер працягваюць удасканальвацьў школе разам са сваёй настаўніцай Марынай Мечыславаўнай Машала.


-------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.