Уровень кислорода в водоёмах Островетчины нормализовался
Трывалае лядовае пакрыццё на вадасховішчах – небяспека для водных насельнікаў. Таму на стаячых вадаёмах на працягу ўсёй зімы спецыялісты Смаргонскай лабараторыі адбіраюць пробы вады для вызначэння ўтрымання ў ёй кіслароду, неабходнага для дыхання рыбы.– Асабліва нас непакоіла сітуацыя з кіслародам на азёрах Глушачок і Вераб’і, таму што, у адрозненне ад рэшты іншых вадаёмаў Сарачанскай воднай сістэмы, у гэтых цячэнне адсутнічае наогул, – гаворыць дырэктар заказніка “Сарачанскія азёры” Мікалай Канчанін. – Калі ў пачатку лютага ўзровень кіслароду ў вадзе Глушачка і Вераб’ёў знізіўся да крытычнай адзнакі, мы ўзяліся за выразанне палонак. Трэба сказаць, што нашу ініцыятыву з гатоўнасцю падтрымала Спондаўскае лясніцтва, якое замацавала за нашым выратавальным звяном лесніка з пілой. Паколькі палонкі за ноч зноў зацягваюцца лядком, аднаўляць іх даводзіцца штодня. Затое эфект ад нашых “лядовых” атрымаўся станоўчы – чарговыя пробы вады паказалі: узровень кіслароду ў ёй нармалізаваўся.
-----------------------------------
Францішка КРАСКО.