Уладзімір Грынцэвіч з КСУП “Варняны” атрымаў Грамату ад рэспубліканскага галіновага прафсаюза

Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Грамату рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК і грашовую прэмію ўручылі вадзіцелю КСУП “Варняны” Уладзіміру Грынцэвічу.




Прозвішча гэтага працаўніка добра вядома на Астравеччыне. З дзясятак гадоў назад, пакуль у КСУП “Гудагай” не набылі сучасныя МАЗы з прычэпамі, Уладзімір Грынцэвіч неаднойчы першы ў раёне падчас уборачнай кампаніі перавозіў тысячу тон збожжа і нікога не прапускаў наперад. Партрэт вадзіцеля летась знаходзіўся на раённай Дошцы гонару, а сам Уладзімір Грынцэвіч неаднаразовы ўдзельнік абласнога свята аграрыяў “Дажынкі” і раённай ўрачыстасці, прымеркаванай да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі.

Заслужаную ўзнагароду Уладзіміру Карлавічу ўручылі старшыня Астравецкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула і галоўны інжынер упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Рэната Яфімава. Павіншавала вадзіцеля з гэтым і кіраўніцтва КСУП “Варняны”.


Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич