Укрепляйте здоровье!
Ёд – такі знаёмы і даступны прэпарат. Яго можна купіць у любой аптэцы па нізкай цане. Аднак тады што такое ёдадэфіцыт і чаму пра яго так шмат гавораць і пішуць?
Справа ў тым, што ёд – гэта не толькі спіртавы аптэчны настой для апрацоўкі ран, але і адзін з важнейшых мікраэлементаў, неабходных для чалавечага арганізма. Недахоп ёду выклікае сур’ёзную заклапочанасць ва ўрачоў усяго свету.
У арганізме чалавека ёд утрымліваецца ў вельмі малой колькасці: усяго 20-30 мг, з якіх каля 10 – у шчытападобнай залозе. Яго асноўная роля – удзел ва ўтварэнні гармонаў шчытападобнай залозы.
Ёдадэфіцыт негатыўна ўплывае на стан чалавека. Ён прыводзіць да парушэння сінтэзу жыццёва важных гармонаў шчытападобнай залозы. Пры недахопе ёду яна пачынае павялічвацца ў аб’ёме, спрабуючы за кошт разрастання тканак кампенсаваць выпрацоўку гармонаў, якіх не хапае. Але гэтага, канешне, не адбываецца, і ў выніку развіваецца эндэмічны валляк ці гіпатэрыёз.
Але гэта толькі адзін аспект дэфіцыту ёду. Акрамя гэтага, адбываецца зніжэнне імунітэту, адпаведна, павялічваецца агульная слабасць, узнікаюць праблемы са зрокам, чалавек становіцца забыўчывым, зніжаюцца ўвага і рэакцыя, з’яўляецца раздражняльнасць, санлівасць і справа можа дайсці нават да дэпрэсіі.
Як жа папоўніць арганізм ёдам? Больш за ўсё яго ўтрымліваецца ў морапрадуктах: у марской капусце ёду ўтрымліваецца каля 220 мг на 100 г, а ў крэветках – 150 мг на 100 г. У мясе, малацэ і малочных прадуктах ёду ўтрымліваецца ўсяго 7-14 мг на 100 г. А ў пітной вадзе, у большасці рэгіёнаў нашай краіны, яго зусім мала – 0,2-2 мг на літр.
Пры яўным недахопе ёду ў рацыёне ўрач-эндакрынолаг можа назначыць спецыяльныя вітамінна-мінеральныя прэпараты, якія ўтрымліваюць ёд. Аднак нельга пачынаць іх прыём без кантролю – тып прэпарата і яго дазіроўка падбіраецца толькі пасля разгорнутых аналізаў.
Для таго, каб папоўніць рацыён ёдам, зараз выпускаюцца спецыяльна маркіраваныя харчовыя прадукты, у якія дадаецца ад 10 да 30 працэнтаў сутачнай нормы гэтага мікраэлемента. Найбольш папулярны сярод іх – ёдавая павараная соль, у якой утрымліваецца каля 45 мг на грам ёду. Калі выкарыстоўваць яе ў ежу, можна атрымаць сутачную норму ёду. Аднак не забывайце: каб захаваць каштоўны мікраэлемент, трэба саліць супы ці кашу не ў пачатку, а ў канцы прыгатавання. Або варыць усё недасоленым, а дасольваць ужо ў талерцы па густу.
Да гэтага часу многія думаюць, што папоўніць арганізм ёдам можна з дапамогай звычайнага аптэчнага раствору ёду. Урачы часта сутыкаюцца з апёкамі слізістай, гартані і страўніка, калі пацыент, вырашыўшы падлячыць арганізм, прымае самаробны ёдавы раствор. У большасці выпадкаў такое самалячэнне заканчваецца апёкамі. Пагэтаму катэгарычна забараняецца ў якасці прафілактыкі ўжываць спіртавы раствор ёду ці люголю. Гэта зусім не той ёд, якога не хапае вашаму арганізму.
--------------------------------------------
В. БАЛАШ, урач-гігіеніст райЦГЭ.