Украинцы охотились на Островетчине
На мінулым тыдні прыхільнікі сафары з Украіны палявалі на Астравеччыне.“Устрэл” украінскіх паляўнічых быў багаты на дзічыну. Падчас палявання было здабыта 5 дзікіх кабаноў, 2 лані і 1 плямісты алень. Па прызнанні саміх паляўнічых, яны, магчыма, адмовяцца ад паездак на Афрыканскі кантынент на карысць палявання на тэрыторыі Беларусі.
Замежныя госці таксама выказалі жаданне, каб у нашай краіне былі выраблены і трафеі. Спецыялісты астравецкай паляўнічай гаспадаркі правялі папярэднюю падрыхтоўку трафеяў, а астатнюю таксідэрмію зробяць сталічныя прафесіяналы.
-----------------------
Алена ГАНУЛІЧ.
Фота з сайта aybars.ru.com.

