Удзельнічайце ў конкурсе! Прыз – навагоднi iндык
Паважаныя чытачы “Астравецкай праўды”!
Вы хочаце, каб у якасці пачастунку для вашай сям’і на святочным навагоднім стале знаходзіўся калядны індык? Тады ўдзельнічайце ў конкурсе “Астравецкай праўды”, перамагайце – і атрымлівайце ў якасці прыза смачны і карысны пачастунак ад нашага спонсара – фермерскай гаспадаркі “Астравецкая”.
Умовы конкурсу вельмі простыя.
Як вядома, з надыходам снежня ўсе выходзяць з позне-восеньскай спячкі і пачынаюць думаць, што падарыць родным і блізкім на Ражаство і Новы год? Чарговы сувенір, ці цацку, ці паштоўку, ці шампунь альбо крэм… Бо, як заўсёды, тых, каго хочацца павіншаваць – шмат, цэны “кусаюцца”, а грошай малавата — і тым не менш хочацца кожнаму даставіць радасць і прыемныя хвіліны.
Мы прапануем адным стрэлам забіць шмат зайцаў: цікава і арыгінальна павіншаваць родных, блізкіх, каханых, сяброў, затраціць на гэта зусім невялікія сродкі – і адначасова мець магчымасць самім атрымаць арыгінальны і карысны навагодні падарунак.
Што для гэтага трэба? Зусім нямнога: падаць у рэдакцыю “Астравецкай праўды” любым зручным для вас спосабам – асабіста, па тэлефоне 166, па пошце — віншаванне з Калядамі ці Новым годам (майце на ўвазе: віншаванні платныя, кошт — у адпаведнасці з дзеючымі расцэнкамі, абяцаем, што напярэдадні свят яны павышацца не будуць).
І ўсё! Ваша віншаванне абавязкова будзе надрукавана ў тым нумары газеты, які вы заявіце, а ўсе віншаванні прыватных асоб прымуць удзел у конкурсе. Калектыў рэдакцыі калегіяльна вызначыць самае лепшае – і яго аўтар атрымае ў якасці прыза падарунак ад фермерскай гаспадаркі “Астравецкая” – індыка да святочнага стала. Праўда, прыгатаваць яго давядзецца ўжо вам самім, але, як кажуць нашы гаспадыні, было б з чаго гатаваць...
Так што віншуйце родных і блізкіх са святамі, удзельнічайце ў нашым конкурсе – і атрымлівайце калядны падарунак!