Удзельнічайце ў конкурсе "100 ідэй для Беларусі"
Грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” запрашае крэатыўную моладзь ва ўзросце ад 14 да 31 года паўдзельнічаць у конкурсе на лепшую інавацыйную ідэю ў розных сферах сацыяльнага і эканамічнага развіцця краіны, цікавую для практычнай рэалізацыі.
Для гэтага трэба адправіць свае інавацыйныя ідэі і праекты на e-mail: BRSM_100@tut.by , або па адрасу: 220030, Рэспубліканскі дом моладзі, г. Мінск, вул. К. Маркса, 40 (з паметкай “100 ідэй для Беларусі”). Матэрыялы можна таксама перадаць і праз райкам БРСМ па месцы жыхарства.
Па выніках конкурсу аўтары найлепшых работ змогуць прэзентаваць іх на Рэспубліканскім маладзёжным інавацыйным форуме.
Усе падрабязнасці праекта “100 ідэй для Беларусі” – кожны дзень на інтэрнэт-партале “Моладзь Беларусі”: www.brsm.by.