Ученики Мальского детского сада-начальной школы путешествовали по Островецкому району
Толькі цікавымі мерапрыемствамі можна заахвоціць вучняў наведваць школу ў шосты школьны дзень. Так і робяць настаўнікі Мальскага дзіцячага сада-пачатковай школы, якія выкарыстоўваюць сучасныя формы работы з вучнямі і бацькамі.28 верасня вучні змаглі завочна павандраваць па Астравецкім краі. Праект аднаго дня “Як ты сэрцу майму міла, Астравецкая зямля” прапанаваў вучням змястоўны і цікавы матэрыял на пяці станцыях.
Першая станцыя з іх – родная: краязнаўчы маршрут “Мая родная вёска Малі”, падчас якой навучэнцы ўзгадалі гісторыю ўзнікнення вёскі Малі, цікавыя легенды і паданні, завочна пазнаёміліся са знакамітымі людзьмі сваёй маленькай Радзімы.
Другая станцыя – вольны мікрафон “Астравеччына сінявокая”, дзе вучням было прапанавана падарожжа па славутых “Сарачанскіх каралях” – азёрах Астравеччыны. Пазнавальная мультымедыйная прэзентацыя і заданні выклікалі ў вучняў шмат пазітыўных эмоцый.
Трэцяя станцыя – “Куфар беларускіх гульняў” – была самай вясёлай, таму што ўключала фізхвілінку, на якой вучні гулялі ў беларускія народныя гульні.
На чацвёртай – у гасцёўні “Рамествы Астравеччыны” – вучняў і настаўнікаў чакала незвычайнае знаёмства з мальскімі ўмельцамі, іх творамі і захапленнямі. Тут усе прысутныя мелі магчымасць наведаць і выставу, экспанаты якой былі зроблены рукамі гасцей.
Пятая станцыя – “Поле цудаў” па старонках архітэктурнай спадчыны “Астравеччына мая знакамітая”. У форме гульні вучні ўзгадалі помнікі гісторыі, храмы і касцёлы Астравеччыны. Хоць гэта станцыя і была апошняй, але вучні з задавальненнем наведалі яе таму, што менавіта тут атрымалі сапраўдныя “прызы”.
Пасля вучні з інтарэсам і гонарам расказвалі сваім бацькам і сябрам аб тым, што новага яны даведаліся аб сваёй маленькай радзіме – астравецкай зямлі.
---------------------------------------------------------
Жанна Лаўрэцкая, намеснік дырэктара
Мальскага НПК.
