Участвуя в благотворительной акции, островчане помогли детям подготовиться к школе

Наша газета ўжо паведамляла, што напярэдадні 1 верасня валанцёры тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, Гудагайскай сярэдняй школы і «Чырвонага Крыжа» правялі дабрачынную акцыю «Урокі дабрыні», падчас якой былі сабраны канцылярскія прылады і грашовыя сродкі на іх набыццё для дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі, дзяцей, якія апынуліся ў складанай сітуацыі, і выхаванцаў карэкцыйнага цэнтра.

1 верасня падчас школьных лінеек гэтыя падарункі былі ўручаны выхаванцам карэкцыйнага цэнтра і дзецям з анкалагічнымі захворваннямі. А ў хуткім часе другая палова падарункаў і сабраных грошай будзе накіравана на дапамогу тым сем'ям, якія не змаглі самастойна падрыхтаваць дзяцей у школу.
Далучыцца да добрай акцыі вырашылі і 17 прадпрымальнікаў, якія гандлююць на Астравецкім рынку. Яны перадалі ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва новае адзенне і абутак – яго атрымалі сем'і, якія звярталіся за дапамогай у тэрытарыяльны цэнтр.


---------------------------
Алена СВЕТЛАЯ.