Участники клуба "Активное долголетие" встретили Новый год с ретро-ёлкой
сярод часопісаў і кніг,
Ля стала рэтра-ёлка стаяла,
як майго дзяцінства прывід.
На ёй бялюткія сняжынкі
вялі вясёлы карагод,
У тонкіх ланцужкоў абдымках
яна была ўздоўж і папярок…
Упрыгожваюць ёлку ў стылі рэтра ў Астравецкай раённай бібліятэцы ўжо другі год. У мінулы раз яе ўпрыгожылі самаробнымі цацкамі, а сёлета паступіла прапанова ўбраць яе навагоднімі паштоўкамі – не сучаснымі, а савецкага перыяду, якія актыўна прыносілі валанцёры аб’яднання “Актыўнае даўгалецце”.
Каля рэтра-ёлкі адбылася і святочная калядная сустрэча, падчас якой дарослыя на некалькі гадзін вярнуліся ў дзяцінства і юнацтва. Яны дзяліліся ўспамінамі, абменьваліся падарункамі, чыталі вершы. І ў кожнага была свая хвілінка славы: Святлана Іванаўна Мешкіс дэманстравала свае вышыванкі з навагоднімі сюжэтамі, Наталля Пятроўна Зубенка – крэатыўныя ёлачныя ўпрыгожванні, дарамі восені падзялілася Людміла Антонаўна Адынец, а Алена Аляксандраўна Качан – сваёй смачнай выпечкай.Запрашэнне палюбавацца на навагоднюю прыгажуню і акунуцца ў атмасферу любові і гармоніі атрымалі ўсе, хто верыць у здзяйсненне навагодніх цудаў – і такіх людзей аказалася нямала.
Вольга Пінчук, нам. дырэктара ЦБС.

