Уборачная кампанія – 2021: лічбы і факты
Сёлетняе жніво ўскладняецца надвор’ем – тым не менш хлебаробы імкнуцца як мага хутчэй абмалаціць нівы.
На сённяшнюю раніцу, 13 жніўня, на Астравеччыне ўбраны 61% жніўнага кліна, летась на гэтую дату было абмалочана 72%. Лідары па тэмпах уборкі – КСУП “Гудагай” (75%) і “Гервяты” (74%). Камбайнеры намалацілі амаль 30 тысяч тон збожжа ўраджайнасцю 29,8 цэнтнераў з гектара (у 2020-м была 39,5 ц/га). Найлепш зерне сыплецца ў гудагайскай і гервяцкай гаспадарках: на круг тут намалочваюць па 37,9 і 31,3 цэнтнераў адпаведна.
Па тысячы тон збожжа і рапсу на Астравеччыне ўжо намалацілі 11 камбайнерскіх экіпажаў (7 – з КСУП “Гудагай”, 5 – з КСУП “Гервяты”). Усяго на жніве сёлета працуе больш за 50 камбайнаў. Першыя тысячнікі раёна – Яўген Грабоўскі і Аляксандр Ермаковіч – пераадолелі паўтаратысячны рубеж. У кроку ад тысячы знаходзяцца 5 экіпажаў, якім да жаданага намалоту засталося запісаць на свой рахунак ад 1,5 кілаграма да 60 кілаграмаў.
Тры вадзіцелі перавезлі больш за 2 тысячы тон збожжа. Усяго на Астравеччыне 14 вадзіцеляў-тысячнікаў, у тым ліку хлебароб, які працуе не на МАЗе з прычэпам, а на “газончыку”.
Два звяны аператараў зернесушыльных комплексаў дапрацавалі па звыш 4-х тысяч тон зерня, два – звыш 3-х тысяч, адно – 2 тысячы.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
