У Мальскай бібліятэцы прайшла сустрэча з Данутай Лукашэвіч

Цёплай і душэўнай стала творчая сустрэча ў Мальскай сельскай бібліятэцы. Галоўнай гераіняй мерапрыемства выступіла мясцовая жыхарка Данута Лукашэвіч.

Яна прадставіла персанальную выставу работ «Іголкай малюю прыгажосць». На працягу многіх гадоў жанчына займаецца вышыўкай, укладваючы ў свае творы часцінку душы.

Госці з цікавасцю разглядалі вышытыя палотны, задавалі пытанні і дзяліліся ўражаннямі. Атмасферу свята дапоўніла паэтка Людміла Кухарэвіч, якая прачытала свае вершы.


Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, бібліятэкар.