У Гудагайскай бібліятэцы працуе выстава карцін «Імгненні жыцця Льва Дабжынскага»


Жыхарам Астравеччыны добра знаёма імя мастака, графіка і жывапісца Льва Дабжынскага, жыццёвы і творчы шлях якога непарыўна быў звязаны з нашым раёнам: доўгі час сям’я мастака жыла ў Лошы.

У Гудагайскай бібліятэцы працуе выстава карцін «Імгненні жыцця Льва Дабжынскага». Жадаючыя могуць пазнаёміцца з творчай спадчынай земляка, даведацца пра яго жыццёвы шлях.


Вобразы роднай Лошы паўстаюць на палотнах, вабячы наведвальнікаў паглыбіцца ў свет мастацтва. Крывыя вулачкі, вясковыя хаціны і іранічныя матывы – усё гэта гарманічна спалучаецца ў творчасці Дабжынскага.


_________________________________________________________________________________________________________________________

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, Астравецкая раённая бібліятэка.