У бібліятэках Астравеччыны ўзгадалі падзеі і герояў Афганскай вайны
У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у бібліятэках Астраеччыны гаварылі пра Афганскую вайну і яе ўдзельнікаў.
Астравецкая раённая бібліятэка запрасіла на эстафету памяці вучняў СШ №2. Школьнікаў чакаў гістарычны экскурс у гераічныя і трагічныя старонкі Афганістана. Падлеткам расказалі пра стойкасць нашых салдат і іх самаадданасць.
На заканчэнне дзецям прапанавалі адказаць на пытанні віктарыны.


У Міхалішкаўскай бібліятэцы прайшла гадзіна мужнасці, на якую запрасілі мясцовых школьнікаў. Яны даведаліся пра падзеі Афгана, гераізм савецкіх салдат, нашых землякоў, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак, расказала бібліятэкар.

Дзеці наведалі воіна-афганца Юрыя Сухарэўскага, які знаходзіцца ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання тэрытарыяльнага цэнтра ў Міхалішках.

Вучні СШ №1 узгадвалі Афганскую вайну разам з бібліятэкарам Мальскай бібліятэкі-клуба. Яны чыталі вершы, гаварылі пра прычыны і наступствы тых падзей, глядзелі дакументальны фільм. Памяць загінулых салдат школьнікі ўшанавалі хвілінай маўчання.

Пра подзвіг савецкіх воінаў у Афгане ўспаміналі і ў Падольскай бібліятэцы-клубе. Школьнікам нагадалі, што жыхары Астравецкага раёна таксама прымалі ў ёй удзел, двое, Іосіф Канстовіч і Станіслаў Бялячыц, загінулі.

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.
