У Астраўцы запалілі лампадкі за спачын душы загінулых воінаў і партызанаў
У дзень Усіх святых прадстаўнікі маладзёжнай і ветэранскай арганізацый раёна сабраліся ля помніка загінулым воінам і партызанам, каб запаліць свечкі за спачын душы тых, чыё жыццё перакрэсліла Вялікая Айчынная вайна.
– У пачатку лістапада мы наведваем могілкі родных, знаёмых, а часам і асабіста незнаёмых людзей, –сказала адказны сакратар раённага савета ветэранаў Святлана Чарняўская. – Але мы не павінны забываць і пра тых, хто змагаўся за нашу будучыню і загінуў, каб мы маглі радавацца кожнаму дню, спакойна жыць і працаваць, выхоўваць дзяцей і ўнукаў. Таму сёння мы прыйшлі да помніка, каб ушанаваць памяць загінулым воінам і партызанам. Вечны ім супакой і нізкі паклон.
– Трэба расказваць пра нашых гераічных землякоў падрастаючаму пакаленню, – дадаў ветэран працы Уладзімір Булавіцкі. – Каб моладзь ведала пра ўвесь той боль, жах і пакуты, што перажылі іх прадзядулі і прабабулі падчас ваеннага ліхалецця і ўсведамлялі кошт сённяшняму мірнаму дню.
Прадстаўнікі двух пакаленняў усклалі кветкі да помніка, паставілі запаленыя лампадкі і ціха прамовілі “дзякуй”.




Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.