У Астраўцы з’явіўся яшчэ адзін банкамат
– размясціўся ў будынку магазіна “Мастак”.
– Гэта банкамат Белаграпрамбанка, – паведаміла начальнік аддзела рознічнага продажу цэнтра банкаўскіх паслуг №428 Белаграпрамбанка Людміла Кляпцова. – Нашай інфраструктуры – маю на ўвазе банкаматы і інфакіёскі – у Астраўцы няшмат, таму мы адгукнуліся на прапанову ўладальніка будынка, дзе месціцца магазін “Мастак”. Гэта новы мікрараён, дзе знаходзіцца шмат шматпавярховак і хутка пачне будавацца школа.
Пакуль банкамат толькі ўстаноўлены, вядзецца працэдура ўзгаднення на яго падключэнне. Працаваць ён пачне прыкладна праз месяц.
Да слова, на тэрыторыі раёна плануем устанавіць інфакіёск – на аўтамабільнай запраўцы непадалёк Катлоўкі.

