У адзіны дзень галасавання на ўчастках выбаршчыкаў чакае культурная праграма


У адзіны дзень галасавання – 25 лютага – сектар культуры Астравецкага райвыканкама парадуе выбаршчыкаў канцэртамі.

– На ўсіх участках для галасавання, якія знаходзяцца на аб’ектах культуры, а таксама ў адміністрацыйным будынку лясгаса запланаваны выступленні калектываў цэнтра культуры і народнай творчасці, сельскіх клубаў, дзіцячай школы мастацтваў. Час пачатку канцэртаў па кожным адрасе свой. Гледачоў чакаюць нумары патрыятычнай тэматыкі. Таксама будуць арганізаваны дзіцячыя пляцоўкі, дзе малышы змогуць памаляваць і пагуляць, – расказала загадчык сектара культуры Вольга Баяровіч. – Такім чынам, выбаршчыкі ў гэты дзень не толькі выканаюць грамадзянскі абавязак, але і культурна адпачнуць.

 


Текст: Светлана Фёдорова
Фото: ЦИК Беларуси