У СВК "Варняны" агнём знішчана 15 тон саломы
25 верасня ў 18.45 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Астравецкага аддзела па надзвычайных здарэннях паступіла паведамленне аб загаранні сцірты саломы.
Калі праз некалькі хвілін выратавальнікі з варнянскага паста прыбылі на месца, то яны ўбачылі, што сцірта саломы памерамі 7х15 метраў цалкам ахоплена агнём. Нягледзячы на ўсе намаганні пажарных, 15 тон саломы, якія належаць СВК “Варняны”, выратаваць не ўдалося – сцірта згарэла цалкам – як карова языком злізала.
Пакуль следчыя органы толькі высвятляюць прычыну загарання, але асноўная версія – дзіцячае свавольства з запалкамі.
Эдуард МАЛЫШКА, інспектар групы прапаганды і навучання.