У першую нядзелю кастрычніка сваё прафесійнае свята адзначаюць настаўнікі
Паважаныя выкладчыкі, настаўнікі, выхавальнікі і ветэраны педагагічнай працы!
Напярэдадні вашага прафесійнага свята – Дня настаўніка – прыміце віншаванні і словы падзякі за вашу добрасумленную працу і адданасць прафесіі, за шчодрасць душы і любоў да дзяцей.
На зямлі няма занятку больш значнага, важнага і высакароднага, чым быць настаўнікам, захоўваць сувязь пакаленняў, перадаваць маладым нязгасны агонь ведаў. Настаўнік як шмат гадоў назад, так і сёння прафесія паважаная, якая патрабуе поўнай самааддачы, пастаяннага ўдасканалення і росту, бязмежнай любові і адданасці сваёй справе.
Педагагічны калектыў Астравецкага раёна апраўдвае гэта высокае званне – Педагог. Багаты запас прафесійных ведаў і педагагічнага вопыту, цвёрдая грамадзянская пазіцыя, адказнасць і спагадлівасць забяспечваюць высокі ўзровень падрыхтоўкі вучняў.
Паважаныя педагогі і ветэраны галіны!
У гэты святочны дзень жадаем усім вам і вашым сем’ям добрага здароўя, шчасця, творчых поспехаў, упэўненасці і аптымізму на доўгія гады. Няхай зносіны з дзецьмі прыносяць толькі радасць, а іх сэрцы заўсёды будуць адкрытымі для вас!
А.Д. КАВАЛЬКА, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
В.В. БАРТАШЭВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.
