У Островца появится город-побратим
На мінулым тыдні горад Сасновы Бор Ленінградскай вобласці наведала беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні Астравецкага райвыканкама Віктарам Збігневічам Свілам. У ходзе сустрэч з кіраўніцтвам горада былі абмеркаваны пытанні ўсталявання паміж гарадамі пабрацімскіх адносін.
Візіт прадстаўніка выканаўчай улады Астравецкага раёна быў прымеркаваны да дэкады расійска-беларускай дружбы, якая праходзіла ў горадзе энергетыкаў Ленінградскай АЭС і адбыўся па ініцыятыве адміністрацыі Сасновага Бору і грамадскага фонду “Белыя Росы”.
У ходзе шматлікіх сустрэч з прадстаўнікамі ўладных структур горада і грамадскіх арганізацый былі абмеркаваны магчымыя напрамкі будучых узаемаадносін паміж Астраўцом і Сасновым Борам у эканамічнай, культурнай і адукацыйных сферах, пытанні ўзаемаадносін адміністрацыі горада і кіраўніцтва атамнай электрастанцыі.
Наша дэлегацыя прыняла ўдзел у мерапрыемствах дэкады, святкаванні Дня ваенна-марскога флоту, усклала кветкі на мемарыяле загінуўшых пры абароне горада ваенных маракоў і салдат, наведала Ленінградскую атамную электрастанцыю.
Падпісанне афіцыйных дакументаў аб усталяванні пабрацімскіх адносін паміж гарадамі запланавана на час правядзення ў Астраўцы эканамічнага форуму “Паўночны вектар Гродзеншчыны”, які адбудзецца 8 верасня гэтага года.
Эдуард СВІРЫД.
(Больш падрабязную справаздачу аб візіце чытайце ў бліжэйшых нумарах “Астравецкай праўды”)