Тыдзень здаровага харчавання ў Варонскай школе

У Варонскай школе прайшоў тыдзень здаровага харчавання.

Што дапаможа заставацца ў выдатнай фізічнай форме; як быць энергічным і працаздольным і чым “падсілкаваць” мозг – пра гэта даведваліся дзеці падчас віктарын, гульняў, конкурсаў.

Завяршыла тыдзень акцыя “Чыстая талерка”, падчас якой вызначалі самых лепшых едакоў, – паміж класамі разгарнулася сапраўднае спаборніцтва.

Спадзяёмся, нашы вучні зразумелі, чаму важна харчавацца правільна – гэта надае не толькі фізічнай моцы і ўплывае на разумовую дзейнасць, але і зараджае на добры настрой.



Святлана ДРЭМА, Варонская школа.