Тыдзень нулявога траўматызму праходзіць у Гудагайскай школе
Тыдзень нулявога траўматызму стартаваў у Гудагайскай сярэдняй школе.
– Распрацаваная Міжнароднай асацыяцыяй сацыяльнага забеспячэння канцэпцыя «Нулявы траўматызм» – гэта якасна новы падыход да арганізацыі прафілактыкі, які аб’ядноўвае тры накірункі: бяспеку, гігіену працы і дабрабыт работнікаў на ўсіх узроўнях вытворчасці, – расказала намеснік дырэктара школы Жанна Янцэвіч. – Для прафілактыкі вытворчага траўматызму ў нашай установе адукацыі з 11 сакавіка распачаўся Тыдзень нулявога траўматызму.
Жанна Леанардаўна пазнаёміла членаў працоўнага калектыву з гісторыяй узнікнення гэтага мерапрыемства. А таксама нагадала сем “залатых правілаў” канцэпцыі: прыярытэт жыцця работніка і яго здароўе; адказнасць кіраўніка і кожнага работніка за бяспеку і захаванне патрабаванняў па ахове працы; прыцягненне работнікаў да забеспячэння бяспечных умоў і аховы працы; ацэнка і кіраванне рызыкамі на вытворчасці; навучанне і інфармаванне работнікаў па пытаннях аховы.

– Кожны з нас павінен імкнуцца да нулявога траўматызму. Таму работа па ахове працы павінна пачынацца яшчэ да рабочага месца. І галоўнымі складнікамі ў гэтым накірунку павінны выступіць сям’я, грамадства і адукацыя, –- адзначыла Жанна Янцэвіч.
Мерапрыемствы Тыдня нулявога траўматызму працягнуцца да 17 сакавіка.
