Тур выхаднога дня ад Астравецкага лясгаса
З 15 па 18 сакавіка ў выставачным цэнтры “БелЭкспа” ў Мінску адбудзецца выстаўка-кірмаш “Паляўніцтва і рыбалоўства. Вясна 2012”, у якой традыцыйна прыме ўдзел лесапаляўнічая гаспадарка Астравецкага лясгаса.
На гэты раз для ўдзелу ў выстаўцы лесапаляўнічая гаспадарка Астравецкага лясгаса падрыхтавала відэаролік аб паляўнічых сядзібах нашага раёна, інфармацыйныя стэнды, сувенірную прадукцыю з лагатыпам Астравецкага лясгаса – майкі, вымпелы, значкі, каляровыя буклеты. Акрамя таго, на выстаўцы будуць прадстаўлены лепшыя паляўнічыя трафеі, пушніна – у тым ліку скуркі лісіцы і бабра, тушы драпежных кабаноў.
Апошнім часам асаблівай папулярнасцю карыстаецца адпачынак на тэрыторыях паляўнічых гаспадарак. Таму падчас выстаўкі Астравецкім лясгасам будзе арганізаваны продаж тураў выхаднога дня ў Дамах паляўнічых нашага раёна.
Вольга ШОЎКУН.