Ці збіраюцца прышчапляцца ад каронавіруса астраўчане
На Астравеччыне працягваецца бясплатная вакцынацыя насельніцтва ад каронавіруснай інфекцыі COVID-19. У астраўчан і гасцей горада карэспандэнт пацікавіўся, ці збіраюцца яны рабіць прышчэпку.

Ядвіга Баран, прыбіральшчыца:
– Я ўжо першую дозу вакцыны атрымала, гэта было 22 чэрвеня, на днях пайду другую рабіць. Ніякіх пабочных эфектаў не было, нават тэмпература не падымалася. Усім раю прышчапіцца супраць COVID-19 – урачы кажуць, каб выпрацаваўся калектыўны імунітэт, трэба, каб большая палова калектыву была правакцынірава.

Тарэса Лукашэвіч, аператар аддзялення паштовай сувязі:
– Яшчэ думаю наконт гэтага. Я не хварэла на каронавірус, а сястра перанесла яго – лячылася дома. У грамадскіх месцах варта помніць пра засцерагальную маску, апрацоўку рук антысептыкам і сацыяльнае дыстанцыраванне.

Марыя Лашчонак, пенсінерка:
– Абвязкова буду вакцыніравацца, тым больш што прышчэпку робяць бясплатна ўсім жадаючым, калі няма супрацьпаказанняў па здароўі. З-за спякотнага надвор’я ціск скача. Калі крыху пахаладае, адразу пайду ў паліклініку.

Іван Ліпскі, вартаўнік:
– На жаль, прышчапляцца не буду – па стане здароўя. А вакцыніравацца трэба абавязкова. Пандэмія COVID-19 нагадала, як вакцыны мянялі свет і жыццё людзей. Дзякуючы ім змаглі адолець такія страшныя захворванні як воспа і поліяміэліт.
Іван Раманюк, рабочы, без фота:
– Прышчэпку рабілі разам з жонкай. Восенню цяжка перахварэлі на COVID-19. Яго наступствы адчуваў яшчэ некалькі месяцаў. Вырашыў, што больш рызыкаваць не буду. І пасля першай, і пасля другой доз вакцыны адчуваў сябе добра.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
