Царква ў Стрыпішках: пакінутая, але не закінутая

На жаль, многія гістарычныя помнікі на тэрыторыі раёна, асабліва па-за межамі буйных населеных пунктаў, удалечыні ад буйных дарог знаходзяцца ў вартым жалю стане.

Прыемным выключэннем з’яў­ляецца драўляны будынак Стры­пішскай царквы старавераў на тэрыторыі Рытанскага сельскага Савета – помнік дойлідства ХІХ стагоддзя. Знаходзіцца ён на ўскраіне раёна, на самой мяжы з Літвой. На тэрыторыі сельсавета амаль не засталося прадстаўнікоў стара­абрадніцаў. Будынак царквы перададзены адной з мінскіх абшчын старавераў, і яны рэгулярна наведваюць Стрыпішкі, сочаць за станам сваёй маёмасці.

Дапамагаюць ім і мясцовыя ўлады. Так, старшыня Рытан­с­кага сельвыканкама Рыгор Цэйка расказаў, што нядаўна работнікі сельсавета разам з пагра­нічнікамі навялі парадак каля Стрыпішскай царквы: абкасілі траву, высеклі кустоўе, заладзілі пашкоджаныя вокны. 

І хай сабе наведаць гэтае зна­камітае месца  не так проста – патрабуецца спецыяльны дазвол, бо царква старавераў знаходзіцца ў пагранічнай паласе, – помнік, нават недасягальны для турыстаў (можа, гэта і лепш) павінен  заставацца ў вартым свайго статусу стане.  

Добра было б, каб і іншыя ўласнікі адносіліся да спадчыны, што засталася нам спакон вякоў, з падобным клопатам і павагай.

1.jpg

Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Нина Рыбик