Трэба выказваць сваё меркаванне – лічаць выбаршчыкі ўчастка для галасавання №3
Зазірнулі на ўчастак для галасавання №3 па выбарах дэпутатаў у САК «Імпульс», дзе зараз праходзіць датэрміновае галасаванне.
Выбаршчыкі сапраўды актыўна ідуць на ўчастак, каб аддаць свой голас. Хтосьці прыходзіць адзін, хтосьці – у кампаніі з сябрам ці суседам, іншыя – поўнымі сем’ямі.
– Прыгожа гаварыць не ўмею, але адзначу: галасаваць трэба, бо ад кожнага голаса залежыць стан краіны і народа ў цэлым. Лічу ўдзел у выбарах абавязковай справай. Апошнія 10 гадоў заўсёды галасую датэрмінова, – гаворыць Пётр Еўлашоў.
З маці, дачкой і сынам прыйшла аддаць голас Вікторыя Канецкая.
– Удзельнічаю ў выбарах, таму што трэба выканаць свой грамадзянскі абавязак. З’явіўся вольны час – і прыйшлі прагаласаваць датэрмінова, каб не адкладваць справу на потым, – адзначае астраўчанка. – Дзецей з сабой бяру – няхай дачка з сынам пакуль і не разумеюць сэнсу такіх падзей, як выбары, але прывучаюцца ўдзельнічаць у жыцці грамадства і краіны.
Прагаласаваў датэрмінова вырашыў і Дзмітрый Бандарчук.
– У асноўны дзень – нядзелю – буду заняты, – расказвае мужчына. – Прыйсці і аддаць свой голас на выбарах – для мяне гэта не толькі канстытуцыйннае права, але і добрая традыцыя.
