Тематическая акция по уборке территорий и наведению порядка на земле состоится во Всемирный день окружающей среды

5 ЧЭРВЕНЯ – у Сусветны дзень навакольнага асяроддзя – адначасова на тэрыторыі трох дзяржаў: Беларусі, Расіі і Казахстана – пройдзе тэматычная акцыя па ўборцы тэрыторый і навядзенні парадку на зямлі.

Галоўная мэта гэтай акцыі – прапаганда ведаў у галіне навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання, фарміраванне экалагічнай культуры, прыцягненне грамадскасці да праблем экалогіі, а таксама кансалідацыя ў вырашэнні гэтых пытанняў прыродаахоўных ведамстваў дзяржаў Мытнага саюза.
Дамоўленасць аб правядзенні ў адзіны дзень сумеснай акцыі па ўборцы тэрыторый і навядзенні парадку на зямлі была дасягнута на сумесным пасяджэнні калегій Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства прыродных рэсурсаў і экалогіі Расійскай Федэрацыі, якое прайшло ў Мінску 20 снежня 2013 года. Да гэтай ініцыятывы далучылася таксама Міністэрства навакольнага асяроддзя і водных рэсурсаў Рэспублікі Казахстан.
Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у правядзенні акцыі.


Астравецкая раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.