Технологичная специализированная машина на «службе» в ЖКХ


Спецыялізаваная насосная і каналапрамывачная машына Астравецкага  РУП ЖКГ дапамагае спецыялістам жыллёва-камунальнай гаспадаркі выконваць работу якасна і хутка.

– Працуе магутная камбінаваная машына па ўсім раёне – у любым населеным пункце, дзе ёсць цэнтральная сістэма водаадвядзення і водаправодныя сеткі, – расказвае начальнік участка водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі РУП ЖКГ Дзмітрый Скараход. – Падобнае абсталяванне ёсць пакуль толькі ў Астраўцы, таму яго паслугі запатрабаваны і ў суседніх раёнах. Карыстаюцца імі і арганізацыі нашага раёна.

Функцыянальнасць машыны заключаецца ў магчымасці прамываць водаправодныя сістэмы і адкачваць сцёкавыя воды, вадкія адходы з памыйнай ямы, калодзежаў каналізацый і розных адстойнікаў. 

Для гэтага на машыне ўсталяваны два бакі для чыстай вады па 2,5 куба, вакуумная бочка на 5 кубаметраў. Для адкачкі чыстай або бруднай вады прадугледжаны два асобныя шлангі-рукавы.

Так, у аграгарадках абноўлены і пабудаваны станцыі абезжалезвання, аднак трубы, па якіх вада ідзе да карыстальнікаў, у многіх месцах клалі яшчэ ў 1980-х гадах. Каб не адбывалася асядання жалеза на арматуру і запорныя сістэмы, іх неабходна прамываць. Чым і займаецца гэтая тэхніка.

Спраўляецца яна і з глеем: адкачвае яго і пе­равозіць для ўтылізацыі. Агрэгат можа пра­мываць вадасцёкі і каналізацыю ў аварый­най сітуацыі, а таксама для прафілактыкі ўзнікнення засмечаных месцаў у каналах.

Працуе тэхналагічная машына ў любы сезон – у асноўным  вясной, менавіта гэтая пара характарызуецца павышанай колькасцю адталай вады, і восенню – каб падрыхтаваць сістэмы для бесперабойнай работы ў зімні перыяд. Да слова, пры нізкіх тэмпературах ваду ў ёмістасці машыны заліваюць толькі цёплую.

Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович