Татьяны отмечают сегодня именины

Цяжка сказаць, што паўплывала на выбар прафесіі маладой дзяўчыны Тані. Хутчэй за ўсё, любоў да дзяцей, уменне знаходзіць з імі агульную мову, разуменне таго, калі трэба быць строгай, а калі – добрай і ўсмешлівай.

Сёння малады спецыяліст Таццяна Глябовіч працуе ў новым будынку астравецкай гімназіі. Пад яе апекай знаходзіцца 2 “Б” клас, з якім яна робіць упэўненыя крокі па краіне ведаў.

Як па сакрэту расказала маладая настаўніца, у Таццянін дзень яна любіць прымаць падарункі ад сяброў і знаёмых, паштоўкі, зробленыя маленькімі рукамі яе вучняў, і ласункі ад любімага мужа.

------------------------------------------------------

Антон МАЛЬШЭЎСКІ, фота аўтара.