Сёння ў вернікаў каталіцкай канфесіі апошні дзень Адвэнту і вігілія Божага Нараджэння

На здымку: Платону Купрыновічу яшчэ толькі паўтара гадкі, але ён ужо разам з матуляй Валерыяй кожную раніцу прыходзіць на Рараты ў касцёл Святых Космы і Даміяна ў Астраўцы. Традыцыйна яны адбываюцца перад усходам сонца і з'яўляюцца асаблівым часам радаснага чакання Божага Нараджэння і падзякі Найсвяцейшай Панне Марыі за яе згоду стаць Маці Збаўцы.

Няхай радасная навіна аб Божым Нараджэнні прыйдзе ў кожны дом і асветліць яго!

Фото: Алёна Ганулич