16 лістапада сусветны дзень некурэння і прафілактыкі анкалагічных захворванняў
Антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя праходзіць у краіне. Яна прымеркавана да правядзення
16 лістапада адзінага дня здароўя «Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў».
Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе кіраўнікам арганізацый і ўстаноў усіх форм уласнасці правесці ў калектывах інфармацыйны дзень па прафілактыцы тытунекурэння, аб'явіць тэрыторыі сваіх арганізацый і ўстаноў зонамі, свабоднымі ад курэння.
Таксама рэкамендуецца прадугледзець меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання работнікаў, якія адмовіліся ад курэння і вядуць здаровы лад жыцця.
