Сёння, у Вялікую пятніцу, Цябе, Езус, укрыжавалі. Без роздумаў і шкадавання Ты аддаў жыццё за род людскі і з мёртвых паўстаў праз тры дні. Ты абвяшчаеш верхавенства жыцця над смерцю, дабрыні над злом, веры над нявер’ем, напаўняеш нашы сэрцы любоўю да Бога і надзеяй на лепшае.
НА ФОТА: сястра Алятэя з ордэна кармелітанак Дзіцяткі Езуса рыхтуе санктуарый Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі да ўрачыстасці Уваскрэсення Хрыстова.