Сябры “раёнкі”: Іван Кардзіс з Астраўца


Іван Кардзіс карэнны астраў­ча­нін. Па словах мужчыны, у іх сям’і вы­пісваюць «раёнку» яшчэ з савец­кіх часоў, таму дакладны год сураз­моўцу прыгадаць складана. 

– «Астравецкую праўду» заўсёды выпісвала светлай памяці маці. Яе няма ўжо чатыры гады, але сямейная традыцыя жыве: у аўторак і пятніцу газета кладзецца ў нашу паштовую скрыню. Я на заслужаным адпачынку, таму маю час пагартаць свежы нумар, – расказаў наш падпісчык. – Добра, што там друкуюць праграму тэлеперадач, для мяне гэта незаменная рэч. З цікавасцю чытаю артыкулы пра сваіх былых калег: больш за 20-ць гадоў адпрацаваў у Беларусбанку – вазіў спачатку Альдону Станіславаўну Сухадольскую, потым Ірыну Уладзіміраўну Дамброўскую. 

Увогуле падабаецца чытаць пра лю­дзей, іх лёсы і захапленні. Думаю, што не толькі мне, але і многім мужчынам, «заходзілі» б матэрыялы пра рыбалку. 

Шкада, што «раёнка» перастала публікаваць імёны і прозвішчы памерлых. Добра, што хоць некралогі і спачуванні засталіся. 

ЛІЧБА

Кошт падпіскі на месяц – 10,10 руб.

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич