Свята роднай мовы адзначылі чытачы Міхалішкаўскай бібліятэкі
У Міхалішкаўскай бібліятэцы адзначылі Дзень роднай мовы.
Свята сабрала юных чытачоў, каб паўдзельнічаць у інтэрактыўных заданнях на веданне беларускай мовы.

Дзецям расказалі, як з’явілася свята роднай мовы і якое значэнне яно мае для захавання нацыянальнай ідэнтычнасці.

На інтэрактыўных пляцоўках юныя чытачы разгадвалі загадкі-жарты; складалі народныя прыказкі і прымаўкі, спрабуючы аднавіць іх першапачатковы сэнс.

Асаблівую цікавасць выклікаў конкурс перакладчыкаў з рускай на беларускую.
На працягу мерапрыемства гучалі вершы як класікаў, так і сучасных паэтаў.
Напрыканцы кожны ўдзельнік атрымаў невялікі падарунак: кніжную закладку з партрэтамі і цытатамі беларускіх пісьменнікаў.


Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.
