“Страча” далучана да “Міхалішак”
Яшчэ на адну сельскагаспадарчую арганізацыю стала менш у раёне.
У раёне завяршаецца працэс аптымізацыі сельскагаспадарчых арганізацый. На гэтым тыдні з карты раёна знікла яшчэ адна гаспадарка – СВК “Страча”. У выніку рэарганізацыі гэты сельгаскааператыў быў далучаны да СВК “Міхалішкі”.
Старшынёй узбуйненай гаспадаркі абраны Аляксандр Іванавіч Чаплінскі, які і да гэтага ўзначальваў СВК “Міхалішкі”.
Такім чынам, у Астравецкім раёне засталося 6 сельскагаспадарчых арганізацый – 5 СВК і адзін саўгас.
Ніна РЫБІК.
