Спартыўныя спаборніцтвы аб’ядналі вучняў Гервяцкай школы і іх бацькоў


Бацькі навучэнцаў Гервяцкай сярэдняй школы вырашылі на справе даказаць, што здаровы лад жыцця цяпер у модзе, а яе трэба прытрымлівацца.

Суботняя раніца сабрала дзяцей і дарослых у спартыўнай зале на спаборніцтва “ЗЛЖ у модзе”. І бацькі ніколькі не саступалі сваім дзецям у спрытнасці і імкненні да перамогі. Калі глядзіш на такіх актыўных мам і татаў, становіцца зразумела, што іх дзеці вырастуць спартыўнымі.

Мерапрыемства пачалося з прывітання. Музычная размінка аб’яднала і натхніла на перамогу. Камандам прапанавалі займальныя і часам складаныя конкурсы з бегам, скачкамі. Дзеці і дарослыя прадэманстравалі не толькі спартыўныя навыкі, але і веды аб спорце, адказваючы на пытанні інтэлектуальнай віктарыны. Гледачы сачылі за ходам падзей і хварэлі за ўдзельнікаў, падбадзёрваючы іх.

Спартыўна-сямейнае свята прайшло на адным дыханні. Перамаглі ўзаемападтрымка і сямейная згода.

Каманды былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі падарункамі. А ўсе ўдзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і мноства станоўчых эмоцый.

Вольга Казакевіч, Гервяцкая СШ.

Текст: Главный администратор
Фото: Гервяцкая СШ