Спаліў смецце...
Пажарам для жыхара вёскі Трайгі завяршылася ўборка свайго прысядзібнага ўчастка.Мужчына вырашыў навесці парадак на тэрыторыі. Смецце ён сабраў у кучу і падпаліў. Пасля пайшоў у дом, а калі вярнуўся, убачыў страшны малюнак – агонь завалодаў адной са сцен бліжэйшай гаспадарчай пабудовы і ўжо перакідваўся на дах. Выратавальнікі на тэлефонны званок адрэагавалі хутка – у выніку былі толькі пашкоджаны сцяна і дах пабудовы. Прычына ўзгарання – парушэнне правілаў распальвання вогнішча.
Андрэй КАНДРАЦЕНКА.