Состоялся областной семинар для первых секретарей территориальных комитетов БРСМ

брсм логотипАбласны вучэбна-метадычны семінар для першых сакратароў тэрытарыяльных камітэтаў ГА БРСМ прайшоў у Гродне. Удзел у ім прыняла і першы сакратар Астравецкага райкама БРСМ Аксана Лазарава.

Перад маладзёжнымі лідарамі выступіў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі, які падвёў вынікі мінулага года, адзначыўшы, што Год моладзі быў багатым на значныя падзеі і прайшоў плённа і карысна для ўсіх.
Затым Аляксандр Вярсоцкі прадставіў прысутным выконваючую абавязкі першага сакратара Гродзенскага абласнога камітэта ГА БРСМ Эліну Брага, ахарактарызаваўшы яе як актыўнага і творчага чалавека. Новы маладзёжны лідар у сваю чаргу падзялілася планамі і задумамі на будучыню.
Таксама ўдзельнікі семінара наведалі Гродзенскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж бытавога абслугоўвання і пагранзаставу №5 “Падліпкі”, дзе пазнаёміліся з рознымі метадамі работы маладзёжных пярвічак.
Падчас семінара былі падведзены вынікі абласных этапаў рэспубліканскіх конкурсаў ГА БРСМ, дзе лепшым тэрытарыяльным камітэтам быў прызнаны Лідскі райкам БРСМ, які і прыме ўдзельнікаў наступнага вучэбна-метадычнага семінара.

------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.