Соблюдайте правила поведения на воде
Лета – цудоўная пара года. І няма, напэўна, нічога больш прыемнага, чым у спякотны летні дзень акунуцца ў прыемную прахалоду чыстай вады. Нават адзін дзень, праведзены ля ракі ці возера, дае добры зарад бадзёрасці і энергіі. Аднак гэта адбудзецца толькі тады, калі адпачынак ля вады арганізаваны разумна.
На жаль, штогод на вадаёмах па-ранейшаму гіне шмат людзей. прычыны ўсё тыя ж: распіццё спіртных напояў на беразе і купанне ў нецвярозым выглядзе, парушэнне правілаў паводзін на вадзе, адпачынак і купанне ў неабсталяваных для гэтага месцах. Дарэчы, адным з такіх месцаў у Астраўцы з’яўляецца вадаём ля шматпавярховых дамоў па вуліцы Валадарскага.
Супрацоўнікі ТВВАД рэгулярна праводзяць тлумачальныя гутаркі ў дзіцячых летніках. Аднак гэтага недастаткова. Большасць дзяцей летам застаецца без нагляду дарослых, ідзе купацца на рэчку ці вадаём. І нявінныя гульні на вадзе нярэдка прыводзяць да трагедыі.
Для таго, каб бацькі зразумелі, што вада – гэта не толькі радасць, але вельмі часта і бяда, мы прыводзім сведкі аб няшчасных выпадках па Гродзенскай вобласці за 5 месяцаў. За гэты перыяд патанулі 17 чалавек, з іх 2 – дзеці. Удалося выратаваць 7 чалавек, з якіх 4 – дзеці. Папярэджаны 560 чалавек, з іх 87 – дзеці.
Паважаныя бацькі, настаўнікі і проста дарослыя!
Давайце разам вучыць дзяцей правільным паводзінам на вадзе, як вучым іх правілам дарожнага руху.
Давайце тлумачыць, што купацца можна толькі ў дазволеных і абсталяваных для гэтага месцах і толькі пад наглядам дарослых. Давайце разам папярэдзім няшчасныя выпадкі на вадзе!
ТАВАРЫСТВА ВЫРАТАВАННЯ НА ВАДЗЕ.
