Собирайте чернику правильно
Ягадны сезон толькі пачаўся. Але многія аматары ляснога “палявання” заўважылі, што ягад, напрыклад, чарніц, сёлета ў параўнанні з мінулым годам менш. Аднак галоўнае не лянавацца – і ягадамі на зіму запасешся, а калі пастараешся, то і капейку нейкую заробіш.Збор ягад – справа, здаецца, карысная і патрэбная, толькі падыходзіць да яе кожны па-свойму. Адзін збірае акуратна, па ягадцы, а другі робіць гэта з дапамогай “камбайна”, карыстацца якім строга забаронена. Шкада, што гэта не ўсе разумеюць. І часам, стараючыся зарабіць як мага больш, яны наносяць непапраўны ўрон прыродзе.
Супрацоўнікі Астравецкай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя кожны дзень адпраўляюцца ў рэйды і патрулююць навакольныя лясы. І штораз сустракаюцца з людзьмі, якія збіраюць ягады забароненым спосабам.
Здаецца, праблема збору ягад і адказнасці за яе падымаецца штогод, але, нягледзячы на гэта, аматараў лёгкай нажывы – збору ягад пры дапамозе “камбайнаў” – менш не становіцца. Ягадны сезон толькі пачаўся і таму варта нагадаць, што за няправільны збор ягад, у тым ліку і з выкарыстаннем “камбайна”, можна ў адпаведнасці з артыкулам 15.26 часткі 2 КоАП РБ атрымаць штраф у памеры да 20 базавых велічынь.
Астравецкая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Фота з сайта lesnoi.by.
