Собирать клюкву можно будет с 10 сентября

Вось і надышла залатая восень. А з ёй і ўборка дароў прыроды – пры гэтым, не толькі на сваім прысядзібным участку, але і ў лесе.

Аднак не варта забываць, што закон прыроды нельга парушаць – збіраць ягады трэба ў адпаведны тэрмін. У верасні набліжаецца час журавін. Калі ж можна будзе іх збіраць?
Як паведамілі ў Астравецкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, у адпаведнасці з рашэннем Гродзенскага аблвыканкама №460 ад 25 жніўня 2014 года, сёлета збіраць журавіны можна з 10 верасня.
Так што рыхтуйце кошыкі – не за гарамі журавінны час.